Інвестыцыі ў эканоміку Полацка

Сёлета планам мерапрыемстваў па прыцягненню інвестыцый у эканоміку Полацка суб'ектамі гаспадарання прадугледжваецца асвоіць 153,7 мільярда рублёў капіталаўкладанняў.

У тым ліку прадпрыемствамі, падначаленымі мясцовым органам кіравання і не маючымі ведамаснай падпарадкаванасці — 65,3 мільярда рублеў, або 127% да ўзроўню мінулага года. Найбольшы інвестыцыйны ўклад у развіццё эканомікі за першы квартал бягучага года ўнеслі ААТ «Полоцк-Стекловолокно» (асвоена 4,8 млрд. руб.), КУП «УКС г.Полацка» — (4,1 млрд. руб.), УП «Полацкводаканал» (1,3 млрд. руб.), Полацкая ЦЭЦ (1,4 млрд. руб.). Прадпрыемствы гандлю накіравалі інвестыцыі на абнаўленне гандлёвага абсталявання на больш сучаснае і энергазберагаючае. Больш за 30% аб'ёму выкарыстаных інвестыцый склалі крэдытныя рэсурсы, 45,5% — уласныя сродкі прадпрыемстваў і арганізацый.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ