У Віцебску падчас жалобнай акцыі затрымалі двух дэмакратычных актывістаў

Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка былі затрыманыя бад час жалобнай акцыі ў цэнтры Віцебска. Фота Сержука СераброСёння раніцай каля “сіняга” дома ў Віцебску падчас жалобнай акцыі, прысвечанай чарговым угодкам Чарнобыльскай трагедыі, супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух дэмакратычных актывістаў – беспартыйнага Барыса Хамайду і сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку.

Б.Хамайда стаяў з бел-чырвона-белым шалікам на шыі і стужкай, на якой было напісана “Чарнобыль – 22 гады”. Пад бел-чырвона-белым парасонам былі раскладзены газеты “Курьер из Витебска” і “Народная воля”, якія ён збіраўся распаўсюджваць. Апазіцыянер планаваў званіць у жалобны звон на знак смутку па ахвярах Чарнобыльскай трагедыі. Але зрабіць гэта яму не далі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам аддзела аховы і прафілактыкі Чыгуначнага РАУС Андрэем Шастовым. Б.Хамайдзе загадалі сабраць друкаваную прадукцыю, згарнуць парасон і прайсці ў пастарунак, дзе павінны праверыць выходныя дадзеныя газет.

У той момант, як супрацоўнікі аховы правапарадку забіралі Б.Хамайду, каля “сіняга” дома з’явіўся віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка. Ён трымаў разгорнуты вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Двое міліцыянераў адвялі хлопца ўбок і стаялі з ім побач. Каваленка ў гэты час працягваў высока трымаць сцяг – так прайшло 12 хвілін. Затым маладому чалавеку сказалі згарнуць сцяг і пешкам павялі яго ў пастарунак.

Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка былі затрыманыя бад час жалобнай акцыі ў цэнтры Віцебска. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Iрына 17 год  
      26/красавік/2008 у 19:32

      Як мяне ўжо дастала гэтая ўлада, робяць што жадаюць і ніхто не можа ім даць адпор!!!!
      Я не ведаю ...Хамайдзе ўжо трэба помнік пры жыцці паставіць.. так прыемна, едзеш у які-небудзь транспарце праз "сіні" дом, бачыш Хамайду праз шкло і думаеш " "ну гэтыя справы!!!! пачакаюць..." і ідзеш да гэтага сівавалосага старца...i вось ты апыняешся ў нейкім невялікім вольным свеце, калі стаiш і размаўляеш з ім....і хочацца стаць з ім, дастаць вялізарны бел-чырвона белы сцяг і тады ўжо нічога не страшна, хай, што хочаць робяць....але, не, ты пастаяў пагаварыў аб жыцці і сыйшоў, так нічога і не зрабіўшы....надакучыла!!!!...хочацца дзеянняў....патрэбныя дзеянні, як паветра!....толькі паклічце і прыйдуць людзі...
      вялікае дзякуй табе Барыс Хамайда!!!...
      Жыве Беларусь!!!

    Каментаваць