У Полацку адбылося богаслужэнне па ахвярах аварыі на ЧАЭС

26 красавіка, споўнілася 22 гады з дня Чарнобыльскай трагедыі. Найвялікшая тэхнагенная катастрофа XX стагоддзя змяніла ход жыцця многіх беларусаў, чые лёсы накрыла чорнае крыло радыяцыі. Гэты дзень — напамін пра тое, наколькі крохкае чалавечае жыццё і як важна захаваць нашу планету. У Полацку, у Богаяўленскім саборы, адбылося богаслужэнне, пад час якога маліліся па ўсіх ахвярах аварыі на ЧАЭС, а таксама прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя сумнай даце.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ