Выстава мастакоў-католікаў

Выстава жывапісу Сяргея Сурыновіча і акварэлі Людмілы Ярмолавай “Тут, там і паўсюль” пачала работу ў Літаратурным музеі Віцебска. Аўтары – непрафесійныя мастакі, якіх аб’ядноўвае нешта вельмі важнае – іх вера.

Сяргей – настаяцель віцебскага каталіцкага храма Святога Духа, Людміла – яго прыхаджанка, па прафесіі ўрач. Сяргей у сваіх жывапісных творах стварае вобразы лета. Людміла ў сваіх акварэлях – Божыя лікі. Адкрыццё гэтай незвычайнай выстава 29 красавіка прыцягнула да сябе ўвагу віцяблян і выклікала шырокую зацікаўленасць розных колаў грамадства.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць