У Паставах адсвяткавалі 20-годдзе аднаўлення касцёла

10 мая ў Паствах прайшло святкаванне 20-годдзя асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
20-годдзе асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага. Паставы. Фота Сержука Серабро

Пад час святочнай імшы біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін правёў абрад канфірмацыі. Пасля набажэнства адбыўся канцэрт, падрыхтаваны моладдзю, а таксама былі ўшанаваныя актывісты аднаўлення касцёла. На жаль па нейкай прычыне не змог прыехаць першы пробашчы адноўленага храма — Ян Шуткевіч.

20-годдзе асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага. Паставы. Фота Сержука Серабро

Пастаўскі касцёл святога Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1898–1904 гг. у стылі неаготыкі па праекце Артура Гойбеля фундацыяй Марыі Пшэздзецкая — сястры Канстанціна Тызенгаўза. У маі 1948 г. касцёл быў зачынены, як і шмат іншых у Беларусі. У будынку святыні размясцілі «Нарыхтзерне», пасля — базу райспажыўсаюза, а з 1977 г. — завод радыёкампанентаў. На месцы алтара былі зробленыя душавыя і прыбіральні.

20-годдзе асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага. Паставы. Фота Сержука Серабро

Калі завод перанеслі ў іншае месца, вернікі пачалі прадпрымаць спробы вярнуць касцёл. Пісалі просьбы ў райвыканкам, ездзілі ў Маскву, звярталіся ў Савет па справах рэлігіі ў Мінску. 2 красавіка 1988 г. з Масквы прыйшоў адказ: «Вы, напэўна, добра Богу маліліся. Ваш касцёл — адзіны на тэрыторыі СССР, аддадзены вернікам». Такім чынам пастаўскі касцёл стаў першай ластаўкай вяртання храмаў вернікам: крыху пазней цягам 1988 г. былі вернутыя святыні ў Параф’янаве, Івянцы, Тракелях, Удзелі і іншыя.

Аднаўленне не было лёгкім. Так у інтэрв’ю Сяргея Дубаўца з кс. Янам Шуткевічам, паведамляецца, што стары касцельны звон знаходзіўся ў рэквізіце Купалаўскага тэатра. І аднаму тэатразнаўцу прыйшлося таемна вынесці яго адтуль, каб перадаць у Паставы. А пісаць фрэскі былі запрошаныя жывапісцы Зімняга палаца з Пецярбурга.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ