На Богаяўленскі сабор Полацка ўсталявалі новыя купалы

У першыя майскія дні святочны выгляд набыў Богаяўленскі кафедральны сабор. Спецыялісты ААТ «Аддзелачнік-28» з дапамогай магутнага крана ўзнялі на вышыню тры купалы з ніттрыдтытанавым пакрыццём.

Купалы вырабленыя ў Расіі, у горадзе Трохгорны Чалябінскай вобласці майстрамі ЗАТ «Урал-Аспект». Найбольшы з іх мае вагу каля 800 кілаграмаў. Нітрыдтытанавае пакрыцце купалоў, вельмі трывалае да ўздзеяння прыродных фактараў, ззяе залатым бляскам. Цяпер Богаяўленскі сабор выглядае вельмі прыгожа і прываблівае ўвагу здалёку.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ