У віцебскай ветакадэміі – “Студэнцкая аграрная вясна”

З 15 па 17 траўня ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны праходзіць ІІІ фестываль калектываў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў “Студэнцкая аграрная вясна-2008”.

У першы дзень у Доме культуры акадэміі адкрылася выстава дасягненняў гэтай адной з старэйшых у Беларусі ВНУ, прайшлі спаборніцтвы паміж камандамі дзевяці коледжаў – сябраў зоаветэрынарнай асацыяцыі “Аграрная адукацыя, навука і вытворчасць”. У другі дзень прайшлі агляд-конкурс канцэртных праграм і спартовыя спаборніцтвы. Сёння адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестываля і ўзнагароджнне пераможцаў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ