У Віцебску могуць упершыню закрыць сярэднюю школу

Мы ўжо прывыклі да таго, што ў вёсках з-за недахопу дзяцей кожны год зачыняюцца школы. А вось віцебская СШ з так званым “нешчаслівым” нумарам 13, што знаходзіцца ў канцы вуліцы Гагарына, і якую збіраюцца зачыніць, можа стварыць у абласным цэнтры прэцэдэнт. Сустрэне ці не сустрэне гэта навучальная ўстанова вучняў у верасні ў новым навучальным годзе, зараз вырашаюць у гарвыканкаме.

Гэту школу наведваюць толькі 400 вучняў, утрыманне кожнага з іх абыходзіцца бюджэту ў два разы даражэй, чым у іншых сярэдніх школах. Побач знаходзяцца яшчэ дзе ўстановы адукацыі – СШ №30 і СШ №5. Яны таксама ўкамплектаваны не цалкам.

Як піша газета “Віцьбічы” са спасылкай на намесніка аддзела адукацыі Віцебскага гарвыканкама Аляксандру Гапонаву, калектыў настаўнікаў школы з “нешчаслівым” нумарам будзе захаваны – яго хутчэй за ўсё далучаць да калектыва СШ №30. “А ў дзяцей і бацькоў ёсць права самастойна выбраць любую іншую сярэднюю школу для далейшага навучання”, – кажа А.Гапонава.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць