У Віцебску запалілі свечкі ў памяць аб памерлых ад СНІДу

Сёння ў Віцебску (як і ў іншых абласных гарадах) у рэсурсным цэнтры аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІДу былі запалены свечкі ў памяць аб памерлых ад “чумы ХХІ стагоддзя”. Свечкі ў памяць аб ахвярах невылечнай хваробы запальваюць ва ўсім свеце з 1983 года.

14-17 траўня ў кінатэатры «Бригантина» прайшла выстава фотаработ удзельнікаў групы ўзаемадапамогі людзей, якія жывуць з ВІЧ, і абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай працы. Таксама адбыўся запуск паветраных шарыкаў з імёнамі памершых ад СНІДу. А ў пасёлку Лужасна прайшоў легкаатлетычны прабег у межах абласной акцыі “Спорт супраць СНІДу”.

Заўтра, 18 траўня, у віцебскім Свята-Георгіеўскім храме адбудзецца памінальная малітва за памершых ад гэтага захворвання.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ