Усе кветкі траўня сабраліся ў Цэнтры культуры “Віцебск”

Усе кветкі траўня сабраліся ў фае Цэнтра культуры “Віцебск” – тут на працягу двух дней, 16 і 17 траўня, адбываецца выстава віцебскага народнага клуба кветаводаў-аматараў. Экспазіцыя праходзіць адначасова з выставай студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Арт-сесія”. І хоць творчасць юных мастакоў можна разглядаць доўга – сёлета “Арт-сесія” надзвычай яркая – для аўтара гэтых радкоў кветкі ў чымсьці нават засланілі працы студэнтаў.

Якіх кветак тут толькі няма! Ну проста цэлы карагод з пярэстых і пяшчотных твораў яе вялікасці Прыроды. Самыя розныя віды цюльпанаў і нарцысаў, ландышы, фіялкі, гіяцынты, віёлы, магоніі, малачай, пярэсны, лунарыі, прымулы, яблыневая квецень і галінкі айвы. У некаторых букетах можна ўбачыць і досыць рэдкія віды кветак, напрыклад, дробналісны піён. Усю эту прыгажосць вырасцілі сваімі рукамі, а пасля склалі ў прыгожыя букеты і ікебаны сябры народнага клуба кветаводаў-аматараў, які ўжо шмат гадоў дзейнічае пры Цэнтры культуры “Віцебск”.

А якія рамантычныя назвы прыдумалі сваім творам складальнікі букетаў! “Ноч на Купалле”, “Возера Надзеі, возера Кахання”, “Сонечны зайчык”, “Ён і Яна”, “Сонца Егіпта”, “Дзюймовачка” і г.д. А ёсць і філасофская назва – “Калі б камяні ўмелі размаўляць...” І жартаўлівая ў рыфму: “Даже старый пень в весенний день цветы любимой собирает”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць