Фотарэпартаж: У Полацку прайшоў фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”

У Полацку ў мінулыя выходныя, 17 і 18 траўня, упершыню адбыўся фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”. Ён адкрыў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 1146-й гадавіны ўзгадвання Полацка ў старажытных летапісах. Карэспандэнты “Народных навін Віцебска” ў нядзелю пабывалі на сярэднявечным свяце і прывезлі шмат незабыўных уражанняў. Прапануем іх нашым чытачам.