“Ліцвінская дуда” ля ратушы

Міжнародны дзень музея ў Віцебску адсвяткавалі "сярэднявечнай дыскатэкай". Імпрэзу пад назвай "Ліцвінская дуда" зладзілі тры мясцовых клубы гістарычнай рэканструкцыі - "Паўночная вежа", "Нагльфар" "Таліён". На пляцоўцы ля абласнога краязнаўчага музэя члены клуба дэманстравалі сярэднявечныя танцы, а акампаніраваў ім гурт "Стары Ольса".
Рыцарская імпрэза каля ратушы ў Віцебску. Фота Марыны Паўлавай

Музыкі заехалі ў Віцебск па дарозе на полацкі фестываль спецыяльна, каб паўдзельнічаць у імпрэзе. Шматлікія гледачы не толькі з захапленнем глядзелі , як хлопцы і дзяўчаты ў старажытных касцюмах выконвалі танцы часоў Вялікага Княства Літоўскага, але і сам мелі магчымасць далучыцца да іх: напрыканцы імпрэзы ўсім жадаючым прапанавалі навучыцца некалькім старажытным танцам. На наступны год "Паўночная вежа" плануе паказаць сапраўдны рыцарскі турнір, а таксама ў планах члена ў клуба падрыхтаваць імпрэзу для "Славянскага базару-2009".
Рыцарская імпрэза каля ратушы ў Віцебску. Фота Марыны Паўлавай

Рыцарская імпрэза каля ратушы ў Віцебску. Фота Марыны Паўлавай

Рыцарская імпрэза каля ратушы ў Віцебску. Фота Марыны Паўлавай

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

6 каментарыяў

  1. эля  
    28/май/2008 у 16:33

    Ад арганизатарау Лицвинскай дуды. Гэтую импрэзу ад пачатку да канца арганизавау клуб Пауночная вежа!!! Нечага сюды прыписваць ралевикоу и викингау, якия были выключна гасцями. Шаноунымы, пачэсными гасцями!!! Як, дарэчы, и Стары Ольса.

  2. Марина Павлова  
    28/май/2008 у 19:39 1

    шаноўная эля, што ваш "пан французкі рыцар" сказаў журналістам, тое і напісалі 🙂
    нам ўсе аднолькава падабаюцца, не крыўдуйце!

  3. сінявочка  
    5/студзень/2009 у 12:28 2

    дарэчы,Эля,дзе можна больш падрабязна даведацца пра ваш клуб?

  4. Злыдня  
    15/студзень/2009 у 20:02 3

    наступны год “Паўночная вежа” плануе паказаць сапраўдны рыцарскі турнір.

    Бу-га-га. Як цiкава.
    А яны самi будуць бiцца, цi заросяць каго замест сябе? А зброю i даспехi возьмуць у арэнду? А дзе гэта будзе адбывацца? Бо дужа цiкава пагладзець на тое феерычнае дзеянне.

    Ух ты. Стары Ольса быу толькi госцем. Як цiкава. А каб iх не было, то iмпрэза праходзiла бы пад цудоуную музыку прыдворнага музыкi "сэра магнитафона"?

  5. Сінявочка  
    21/студзень/2009 у 11:16 4

    паважаны Злыдня, не трэба іроніі. і рыцарскі турнір будзе, і зброя знойдзецца, не хвалюйцеся.:)

  6. Злыдня  
    2/люты/2009 у 1:29 5

    Менавіта, што толькі "знойздзецца".
    Але калі гэта будуць тыя мячы, каторыя я бачыў у некаторых з іх, то Конан з сябрамі паліць у баку.

    А чаму б не іранізаваць, калі людзі замахваюцца на тое, у чым
    1. Не маюць матэрыяльнай базы. 1,5 дасьпеха на клуб. ))
    2. Не маюць практычных навыкаў.

    Затое помпы ў некаторых аж праз край лезе.))

    Я за аб'ектыўнасць.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: