На працягу двух тыдняў Полацк будзе святкаваць сваё 1146-годдзе

Напрацягу двух тыдняў, з 17 па 31 траўня, Полацк будзе святкаваць 1146-годдзе горада. Як ужо паведамлялі “ННВ”, урачыстасці распачаліся фестывалем сярэдневечнай культуры “Рубон”.

Сёння ў горадзе праходзіць піянерская маёўка. У Дзень славянскага пісьменства, 24 траўня, усе гарадскія бібліятэкі і Музей беларускага кнігадрукавання правядуць спецыяльныя праграмы, прысвечаныя кнізе. У гэты ж дзень па цэнтральнай вуліцы горада ўрачыстым шэсцем пройдуць выпускнікі школ. У наступныя дні ў Полацку пройдуць “Свята сям’і”, тэатральныя і эстрадныя сустрэчы. 30 траўня каля сцен Сафійскага сабора адбудзецца канцэрт артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Беларусі.

Але галоўныя мерапрыемствы запланаваны на 31 траўня. У апошні дзень вясны тут адкрыюць памятны знак “Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы”. У горадзе будзе арганізаваны святочны гандаль, будзе працаваць горад майстроў і выступяць артысты.

У гэты дзень Полацк прыме шмат гасцей, у прыватнасці, сюды прыедуць дэлегацыі 15 гарадоў-пабрацімаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Германіі, Швецыі, Балгарыі, Польшчы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць