Падарожжа ў краіну сакуры

У дзіцячай бібліятэцы-філіяле №7 працуе выстава «Краіна, дзе цвіце сакура», на якой прадстаўлены кнігі і часопісы Японіі.

У яе адкрыцці прынялі ўдзел майстры народнага клуба «Рошва» Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Для вучняў СШ №№ 4, 6 і 8 урок арыгамі правёў госць з краіны ўзыходзячага сонца спадар Ямамота. Дзяўчынкі з захапленнем выраблялі з паперы жураўлікаў, а хлопчыкі — самурайскія шлемы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ