У Докшыцах на месцы расстрэла ахвяр Халакоста адкрылі мемарыяльны парк

У Докшыцах 23 траўня на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяльнага парка на месцы расстрэлу ахвяр Халакоста ў гады Другой сусветнай вайны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мясцовыя ўлады, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Волюнтас” (Мінск) і грамадзянін ЗША Аарон Гінзбург. У цырымоніі ўдзельнічалі нашчадкі мясцовых яўрэяў, якія прыехалі ў Докшыцы з ЗША, Расіі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Па ініцыятыве старшыні Докшыцкага райвыканкама Алега Пінчука на сродкі яўрэйскай дыяспары і мясцовага бюджэта добраўпарадкаваны парк, які знаходзіцца на старажытных яўрэйскіх могілках. Тут паднялі надгробныя камяні, якія ўраслі ў зямлю, а на саміх могілках зрабілі агароджу. У парку ўсталявалі камяні з чорнага граніту з мемарыяльнай плітой і тэкстам: “Каб памяталі, што тут калісьці віравала яўрэйскае жыццё”.

Удзельнікі паездкі наведалі мясцовую школу і выказалі падзяку вучням за тое, што яны шэфствуюць над паркам і могілкамі.

Паводле БелаПАН.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць