Міждзяржаўны аліментшчык з Віцебска затрыманы ў Пецярбурзе

У Пяцербурзе два дні таму быў затрыманы 42-гадовы ўраджэнец Віцебска, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку за злосны ўхіл ад аліментаў. Увесь час, што яго шукалі, ён спакойна пражываў ва Усевалажскім раёне Леніградскай вобласці.

Як паведамляюць «47News», ініцыятарам вышуку з’яўлялася ўпраўленне унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ініцыятару вышука расійскія праваахоўнікі ўжо паведамілі пра затрыманага.

Меткі:

Чытайце яшчэ