У Віцебску пройдзе Еўра-Азіяцкі канкрэс па інфекцыйных захворваннях

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 5-6 чэрвеня пройдзе Еўра-Азіяцкі канкрэс па інфекцыйных захворваннях. У ім прымуць удзел вядучыя ўрачы-інфекцыяністы з 12 краін.

На навуковым форуме свае даклады зачытаюць навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Даніі, Літвы, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і ЗША. У межах кангрэса таксама пройдзе 7-ы сімпозіум гепатолагаў Беларусі, у якім прымуць удзел замежныя навукоўцы. Па выніках Еўра-Азіяцкага кангрэса і сімпозіума гепатолагаў будзе апублікавана больш за 400 навуковых прац амаль 900 аўтараў, паведамляе БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць