Віцебск пазбавілі савецкага ордэна

Яшчэ адзін сімвал таталітарнай эпохі знік з віцебскіх вуліц. Падчас рэканструкцыі з фасада будынка, дзе апошнім часам месціўся Камітэт дзяржаўнага кантролю, знялі барэльефную выяву ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Будынак па вуліцы Леніна, 19/9 ужо без ордэна. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Віцебск быў ўзнагароджаны гэтым ордэнам 28 жніўня 1974 года указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “за большие успехи, достигнутые трудящимися города в хозяйственном и культурном строительстве, и в связи с 1000-летием со вермени основания”. Выяву ордэна размясцілі на будынку №19/9 па вуліцы Леніна, дзе раней знаходзіўся гарадскі выканаўчы камітэт.

Будынак па вуліцы Леніна, 19/9 з ордэнам працоўнага чырвонага сцяга. 2006 г.  Віцебск. Фота з архіва

Нагадаем, што прыкладна год назад дэмантавалі стэлу з сярпом і молатам, якая стаяла ў цэнтры горада на плошчы Свабоды. Праўда таталітарных сімвалаў у Віцебску яшчэ хапае — напрыклад, на будынку абласнога суда, які таксама зараз рамантуецца, дагэтуль знаходзіцца ляпны герб СССР.


Падобнае

    Каментаваць