У Полацку ўлетку пачнуцца археалагічныя раскопкі

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў чэрвені распачнуць археалагічныя раскопкі ў гістарычнай частцы Полацка.

Напрацягу пяці гадоў археолагі павінны ўскрыць старажытныя пласты і вывучыць знойдзеныя артэфакты. Па выніках працы, як мяркуецца, у 2012 годзе, будзе выдадзена навуковая манаграфія, прысвечаная гісторыі Полацка. Фінансаванне археалагічных даследванняў складае 200 мільёнаў рублёў.

Апроч навукоўцаў, у раскопках сёлета прымуць удзел студэнты гістарычных факультэтаў Віцебскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ