У Віцебску можа “прапісацца” новы фестываль – опернага мастацтва

Як ужо паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у Летнім амфітэатры 4 чэрвеня ўпершыню адбудуцца гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Артысты беларускай оперы прадставяць оперу Жоржа Бізэ “Кармэн”. Калі “канцэрт пройдзе паспяхова, то яго можна будзе лічыць пачаткам арганізацыі міжнароднага фестываля опернага мастацтва, які будзе праводзіцца ў Віцебску”.

Аб гэтым заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву БелТА. Опера “Кармэн” прагучыць у Віцебску ў межах грамадска-культурнай акцыі “Мы – беларусы!”.

Поспех канцэрта шмат у чым залежыць ад колькасці гледачоў, якія прыйдуць у Летні амфітэатр. Вельмі цікава, колькі людзей у Віцебску цікавіцца оперным мастацтвам? Пабачым праз тыдзень.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ