Сёння дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

Сёння, 5 чэрвеня праваслаўная царква святкуе Узнясенне Гасподне, а таксама дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, святой апякункі нашай краіны і асветніцы беларускага народу.

У гэтыя дні ў многіх бібліятэках Віцебска адбываюцца разнастайныя культурныя імпрэзы ў гонар асветніцы. Так, у бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай на працягу тыдня, з 2 па 7 чэрвеня, праходзіць тыдзень памяці асветніцы “Служэнне Богу і Айчыне”.

Сёння ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага (пачатак у 13 гадзін) пройдзе вусны часопіс “Будзе вечна свяціцца імя тваё”. У бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай а 16-ай пачнуцца Еўфрасіньеўскія чытанні “Раней пасаджанае зерне дае парасткі”.

12 чэрвеня ў бібліятэцы імя М.Лынькова (пачатак у 13 гадзін) таксама адбудзеццца імпрэза “Святая заступніца Беларусі”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ