У Лукомлі з новым участковым пазнаёмілі ўрачыста

У Лукомльскім сельсавеце ў Чашніцкім раёне ўпершыню на Віцебшчыне прайшла ўрачыстая цырымонія прадстаўлення жыхарам новага ўчастковага інспектара міліцыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Леанід Фармагей, які стаў ініцыятарам такога знаёмства.

Жыхарам Лукомля прадставілі капітана міліцыі Аляксандра Мурашку, якога нядаўна прызначылі на пасаду ўчастковага інспектара ў гэтым сельсавеце. Пасля ў сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці і вакальна-інструментальнага ансамбля УУС “Северо-Запад”.

Кіраўніцтва абласнога УУС збіраецца зрабіць падобныя цырымоніі традыцыйнымі ў розных раёнах вобласці. Па дадзеных аналіза грамадскай думкі, які праводзіўся летась, свайго ўчастковага інспектара міліцыі ведаюць 61% рэспандэнтаў.

Паводле БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ