Полацкае «Адно акно» змяніла каардынаты

3 пачатку работы службы «Аднаго акна» Полацкага райвыканкама па дапамогу сюды звярнуліся каля 600 чалавек. Звароты, у асноўным, тычыліся атрымання патрэбных даведак для атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі, выдачы пасведчанняў шматдзетных сем'яў, дапамогі на пахаванне для пэўнай катэгорыі грамадзян.

Зараз служба размясцілася на новым месцы — на першым паверсе райвыканкама, кабінет №20. Тэлефон таксама іншы — 42-63-25. Сюды можна звярнуцца штодзённа ў рабочыя дні. Па папярэднім запісе па тэлефоне спецыялісты службы «Адно акно» прымуць і пасля работы — з 17.00 да 20.00, а таксама ў суботу — з 9.00 да 12.00.

Чытайце яшчэ