На Пастаўшчыне паставілі помнік рымскаму папе

У нядзелю 15 чэрвеня у 16.00 у парафіі св. Юды Тадэвуша ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна адбудзецца ўрачыстая святая Імша з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна.

Пасля Эўхарыстыі адбудзецца асвячэнне помніка Святому Айцу Бэнэдыкту XVI, паведамляе westki.info. Помнік Пантыфіку сімвалізуе адданасць і вернасць Каталіцкага Касцёла на Беларусі Святому Айцу Бэнэдыкту XVI. Падзея прымеркавана да візіту ў Беларусь Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які прыбывае ў Беларусь 18 чэрвеня па запрашэнні беларускага ўрада. Пасля асвячэння помніка запланаваны канцэрт народнай беларускай песні.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ