«Саламяныя дзівосы» у Фарынаве

Сонца жыве ў небе. Сонца жыве ў руках. Яно адбіваецца ў прыгожых работах, зробленых выхаванцамі гурткоу аплікацыі саломкай пры полацкім раённым доме рамёстваў. Пано, пляценні, інкрустацыі саломкай — яны, здаецца, на самой справе перадаюць цяпло дзіцячых рук. Гэта адчулі ўсе, хто прыйшоў у Фарынаўскі дом культуры.

Выстава дзіцячых работ, што ўпрыгожыла фае, атрымала высокія адзнакі аматараў і народных майстроў Полаччыны. Яны з радасцю віталі ўдзельнікаў другога конкурсу-выставы «Саламяныя дзівосы», арганізаванага аддзеламі культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама і Раённым цэнтрам рамёстваў. Цёплыя словы ў адрас маладых і ўжо сапраўдных майстроў і іх кіраўнікоў прагучалі ад Таццяны Хутарной, дырэктара Раённага цэнтра рамёстваў, Галіны Віскуп, майстра-аматара і кіраўніка гуртка аплікацыі саломкай пры Цэнтры рамёстваў.

Згодна умовам конкурсу яго ўдзельнікі не толькі прадставілі на суд гледачоў і журы свае работы, але і на месцы выконвалі прапанаваныя заданні. Аплікацыя саломкай, інкрустацыя, аздабленне сувеніраў — выхаванцы студый і гурткоў з вёсак Фарынава, Рудня, Багатырскае за дзве гадзіны зрабілі сапраўдныя дзівосы, якія кранулі журы сваёй прыгажосцю. Народныя майстры Полаччыны — Альбіна Глейзер (народны майстар, г. Полацк), Ганна Жаркова (кіраўнік гуртка аплікацыі саломкай Багатырскай СШ), Раіса Чмара (майстар-аматар, Ветрына), Аўгуста Рэлішкіс (майстар-аматар, Фарынава), Іна Карандзей (кіраўнік клуба «Майстар») — адзначылі высокі ўзровень майстэрства дзяцей.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела культуры Полацкага райвыканкама, а яго гледачы — незвычайную асалоду ад убачанай прыгажосці.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Jahlin  
      31/Ліпень/2011 у 18:22

      Very valid, pithy, suinccct, and on point. WD.

    2. «Саламяныя дзівосы» у Фарынаве « Витебский форум 2.0  
      21/май/2012 у 18:38 1

      [...] «Саламяныя дзівосы» у Фарынаве Опубликовано 9 месяцев назад # [...]

    Trackbacks

    1. «Саламяныя дзівосы» у Фарынаве « Витебский форум 2.0

    Каментаваць