“Заборскі фэст” зноў сабраў гасцей

У Расонскім раёне 21-22 чэрвеня ў чацвёрты раз праходзіць фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”. Сёлета ў ім удзельнічаюць больш за 500 гасцей і ўдзельнікаў.

На Расоншчыне амаль 30 сельскіх турыстычных сядзіб, і ўсе яны адкрыюць сезон у дзень адкрыцця фэсту. Падчас турыстычнага свята пройдуць шматлікія мерапрыемствы – раённы злёт турыстаў, велапрабег, паход байдарачнікаў, свята рыбака на возеры Белае Юхаўскае, прэзентацыя новых турыстычных маршрутаў. Сярод іх нядаўна распрацаваны – у заказніку “Чырвоны бор”. У вёсцы Краснаполле адкрыецца дом школьнага лясніцтва, а ў вёсцы Межна – турыстычны цэнтр.

У межах фэсту пройдзе “круглы стол” па праблемных пытаннях і перспектывах развіцця аграэкатурызму ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму, Расонскага райвыканкама, турыстычных фірм і арганізацый, паведамляе БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць