Канцэрт памяці Чака Шульдзінера

Вечарам 29 чэрвеня полацкія і наваполацкія музыкі запрашаюць усіх ахвотных наведаць канцэрт, які адбудзецца ў Полацку, прысвечаны памяці Чака Шульдзінера – пачынальніка музычнага стылю death-metal.

Death – Смерць. Та самая панна, якую ўсе баяцца і ў якую ўсе без выключэння вераць. Не асабліва разводзячы філязофіі, прапаную вашай ўвазе колькі развагаў на тэму death-metal. Шмат у якіх нармальных, па іх меркаванні, людзей пры словах death-metal адразу ўзнікаюць уяўленні аб перавёрнутых крыжах, пентаграмах, свастыках, даўжэзных валасах і да т. п. Так, даўгія валасы там ёсць – дакладна, хоць бываюць і выключэнні. Але гэта справа абсалютна індывідуальная. Адразу хацелася б папярэдзіць наступную памылку: не блытайце death-metal і black-metal. Тое, што і там і там валасы даўгія і вакал аднаго пляну, не азначае, што гэта адно і тое ж. Black-metal – увасабленне акультызму, сатанізму, паганства і падобнага ў музыцы. Death-metal не сыходзіць так далёка ад свету, малюючы страшныя рэчы, якія існуюць на зямлі.

У чаго заўгодна на нашай плянэце існуе пачынальнік. У стыля ці накірунку – таксама, і звычайна яго называюць godfather. Пачынальнікам death-metal стаўся Чак Шульдзінер – чалавек, які прысвяціў сваё жыццё музыцы.

Чарльз Майкл «Чак» Шульдзінер ( 13 траўня 1967 – 13 снежня 2001) – амерыканскі музыка, заснавальнік, гітарыст, вакаліст, асноўны кампазітар і аўтар тэкстаў гурта «Death», ад назвы якога і пайшла назва новага музычнага стылю. Інаватар і эксперыментатар, Чак быў адным з першых музыкаў, якія выкарыстоўвалі элементы джазу ў дэт-метале. Таксама ён лічыцца адным з піянераў тэхна-дэт-метала і прагрэсіўнага дэт-метала.

Ушанаваць памяць музыкі, які памёр ад гліёмы вароліевага маста, разнавіднасці раку мозгу, збіраюцца гурты «Anal Grind» (Наваполацк), «Denial of Life» (Наваполацк), «Dreamless»(Полацк) і «Claymoore» (Полацк), якія граюць у розных стылях. Музыкі выканаюць як уласныя творы, так і каверы на «Death».

Выступ адбудзецца ў малой залі Полацкага ГПК у 20.30. Кошт квітка – 4000 рублёў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ