Нацыянал-бальшавіка аштрафавалі за яйкі

На 70 тысяч беларускіх рублёў аштрафаваны нехта Аляксей Мітрафанаў, які 23 траўня на Смаленскім рынку у Віцебску шпурнуў яйкамі ў палітыка Аляксандра Мілінкевіча, паведамляе Радыё Свабода

Хуліган быў недастаткова трапны, таму яйкамі аказалася выпэцкана адзенне каардынатара віцебскага абласнога камітэту па стварэнні Руху “За Свабоду!” Хрыстафора Жаляпава. Аляксай Мітрафанаў – студэнт 4-га курсу гістарычнага факультэту ВДУ і, як паведамляе Радыё Свабода, з’яўляецца прыхільнікам НПБ.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць