Палачане ўдзельнічаюць у міжнародным фэсце духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў Магілёве

Полацкі гурт “Скімен” вечарам 27 чэрвеня возьме ўдзел у канцэрце, які пройдзе ля ўваходу ў касцёл Святога Станіслава ў Магілёве.

Міжнародны фэст духоўнай музыкі “Магутны Божа” адбываецца ў Магілёве ў шаснаццаты раз. Ягоная назва пайшла ад аднайменнага музычнага твору паэткі Наталлі Арсенневай і кампазітара Міколы Равенскага. На працягу шасці дзён фэста канцэртныя пляцоўкі і лепшыя залі абласнога цэнтру, а таксама касцёл Святога Станіслава, унутраны дворык архірэйскага палацу паміж вуліцамі Ленінскай і Архірэйскім валам Каніскага аддадзены ў распараджэнне выканаўцаў і калектываў – удзельнікаў міжнароднага музычнага форуму.

У фэсце ўдзельнічаюць харавыя калектывы і салісты не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Балгарыі, Кітаю і ЗША.

Усе ўдзельнікі гурта “Скімен” – хрысціяне-пратэстанты цэркваў “Царква Царства Божага” (Наваполацк) і “Шлях жыцця” (Полацк). Прыйшлі яны да Бога ў розны час і з розных прычын. Хлопцы імкнуцца жыць і ставіцца да людзей паводле хрысціянскіх запаветаў.

Хоць “Скімен” і не пазіцыянуе сябе як чыста хрысціянскі гурт, хрысціянства як своеасаблівы светапогляд знаходзіць сваё адлюстраванне ў тэкстах і музыцы гурта. Менавіта гэтыя асаблівасці полацкіх музыкаў сталіся прычынай запрашэння іх на такі фэст, як “Магутны Божа”.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ