Лукашэнку ў Віцебску сустрэнуць сланы

У двары гарадскога клінічнага радзільнага дома №1, які Аляксандр Лукашэнка павінен адчыніць пад час “Славянскага базара” усталявалі некалькі сланоў.
Сланы з кветак. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Тры скульптуры — слана, сланіхі і сланяня — выкананыя з неквітнеючых раслін. Шасцітонны слон і трохтонная сланіха ўяўляюць сабой металічны каркас, напоўнены земляной сумессю ў якую высаджаны цынерарыі (на слана пайшло 17 000 саджанцаў). А меншае па памеры сланяня выкананае з седума.

Сланы з кветак. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Скульптуры з кветак вырабленыя цягам чэрвеня адмыслоўцамі віцебскага камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Вясна”. У планах кветаводаў вырабіць і ўсталяваць у горадзе фігуры буслоў.

Сланы з кветак. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Не абыйшлося каля “эпахальнай будоўлі” і без новай забаўкі гарадскіх уладаў — жалезабетоннай садавіны. Непадалёк ад слановай сцяжыны размясціліся гіганцкія грушы, і яблыкі, якія ўжо акупавалі такія ж бетонныя шкоднікі-насякомыя.

Жалезабетонная садавіна. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што на капітальную рэканструкцыю раддома №1 адводзіўся 21 месяц, але каб паспець да прыезду Лукашэнкі, як паведамляе газета “Віцьбічы” “работы практически закончены за 15”. Не абыйшлося на будоўлі без надзвычайных сітуацый: так 7 красавіка экскаватаршчык патрапіў на 25-кілаграмовую авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць