На полаччыне паменела на тры вёскі

На чарговым пасяджэнні Полацкага райсавета дэпутатаў вырашалася пытанне па ліквідацыі населеных пунктаў. У сувязі з тым, што ніхто не пражывае і не прапісаны ў вёсках Загорцы Вароніцкага сельсавета, Красновічы Гаранскага сельсавета, Лонніца Палатоўскага сельсавета, яны скасаваны.

Па статыстыцы на гэты момант на тэрыторыі Полацкага раёна знаходзілася 403 населеныя пункты, цяпер засталася круглая лічба — 400.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ