Кандрусевіч: “Мы чакаем Папу”

У сувязі з тым, што ў многіх сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Папа Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў Прэс-службе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наступнае.

Пасля цырымоніі ўскладання на мае плечы палія Мітрапаліта ў базыліцы святога Пятра ў Рыме 29 чэрвеня 2008 г. Папа сказаў, што кардынал Тарчызіо Бэртонэ вянуўся з Беларусі вельмі натхнёны. На гэта я адказаў: «Цяпер чакаем Вас, Ваша Святасць». Папа адказаў: «Калі Бог дазволіць».

"Такім чынам, я не магу пацвердзіць паведамленне сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што Папа прыняў запрашэнне. Гэта не больш, чым свабодная інтэрпрэтацыя СМІ. Хаця, зразумела, не буду ўтойваць, што мы чакаем Папу", - заявляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


Падобнае

    Каментаваць