Мірон адзначыў угодкі Грунвальду

Мінулай ноччу на ўскраіне Віцебску, на электрычных дратах над шашой “Віцебск-Полацак” залунаў бел-чырвон-белы сьцяг.

Пра гэтую падзею Радыё Свабода паведаміў старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Спаслыўшыся на вартыя даверу крыніцы, спадар Хамайда працытаваў зьмест цыдулкі, якая была прымацавана да сьцяга: “У гонар перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе. Слава рыцарам-ліцьвінам Вялікага Княства Літоўскага – Беларусі. Мірон”.

Сьцяг лунаў над шашой некалькі гадзін.

Грунвальдзкая бітва -- бітва паміж аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы з аднаго боку, і войскамі Тэўтонскага Ордэна з другога -- адбылася 15 ліпеня 1410 году ў раёне вёсак Грунвальд, Танэнбэрг, Стэмбарк і Ладзьвігава, прыблізна ў паўсотні кілямэтраў ад Олыштына (тэрыторыя сучаснай Польшчы). Гэта была адна з найвялікшых і найзначнейшых бітваў Сярэднявечча, якая працягвалася 10 гадзін і скончылася паразай Тэўтонскага ордэну. Разгром крыжакоў падвысіў аўтарытэт ВКЛ і Польшчы ў Заходняй Эўропе. На месцы Грунвальдзкай бітвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнік.

Крыніца: Радыё Свабода


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Зміцер  
      17/Ліпень/2008 у 12:16

      Слава героям!
      Жыве Беларусь!
      Байкот выбарчаму фарсу!

    Каментаваць