Нішто не забытае, ніхто не забыты

Легендарны Мірон у ноч з 25 на 26 ліпеня ў гонар Уладзіміра Плешчанкі замацаваў бел-чырвона-белы сцяг на высакавольтнай лініі электраперадачы па вуліцы Церашковай у Віцебску.

Як паведамілі Барысу Хамайдзе вартыя даверу крыніцы, да сцяга была прымацаваная наступная цыдулка: “У гонар 60-годдзя Уладзіміра Плешчанкі. Мы помнім цябе, сябра. Слава ўсім, хто аддаў сваё жыццё за нашу Маці-Радзіму! Мірон”. Вядомы палітычны дзеяч Віцебшчыны Уладзімір Плешчанка нарадзіўся 26 ліпеня 1948 г.

Мірон ушанаваў памяць Уладзімера Плешчанкі. фота Сержука Серабро

Мірон не першы раз для сваіх акцый абірае вуліцу імя Валянціны Церашковай, бо менавіта на ёй жыў спадар Плешчанка. У траўні 2007 году на гэтыя ж высакавольтныя драты быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг з жалобнай стужкай — так Мірон адзначыў гадавіну смерці змагара, а роўна год назад ён проста перайменаваў вуліцу ў гонар Уладзіміра Плешчанкі, замацаваўшы на дамах адмысловыя шыльды.

Шыльды вул. ім. Уладзіміра Плешчанкі. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Зміцер  
      27/Ліпень/2008 у 18:24

      Слава Беларускім героям!
      Жыве Беларусь!

    Каментаваць