Свет у кроплі вады

У Полацкім прыродна-экалагічным музеі адбылося адкрыццё выставы экалагічнай фатаграфіі. Яе арганізатары — грамадскія інспектары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаіл Чадаеў і Валерый Шаўчэнка.

У ліку ўдзельнікаў — група грамадскіх эколагаў, наваполацкія клубы «Вытокі» (Святлана Бондарава, Таццяна Ігнатовіч), «Graphclassic» (Дзмітрый Оськін), пры падтрымцы і ўдзеле Наваполацкага аддзялення фірмы «Fuji-film» (Максім Сабалеўскі).

На выставе прадстаўлены больш за 200 каляровых фотаздымкаў вады ва ўсіх яе формах і праявах. Яны не толькі прыцягваюць увагу да такой простай і адначасова загадкавай сутнасці, як вада, але і вучаць беражлівым адносінам да яе, а таксама звяртаюць ўвагу на якасць.

Наведвальнікі выставы змогуць атрымаць кансультацыі і тлумачэнні ад яе арганізатараў, напрыклад, па ачыстцы вады ў хатніх умовах. Да пачатку агляду выставы можна пазнаёміцца з буклетам, у якім, акрамя іншай карыснай інфармацыі, ёсць кантактныя тэлефоны, па якіх можна паведаміць пра факты недахопаў у справе забеспячэння якаснай пітной вадой жыхароў Полацка і Наваполацка.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ