Віцебскі аблвыканкам зацвердзіў прэмію імя У.Караткевіча

Віцебскі аблвыканкам нядаўна зацвердзіў прэмію імя Уладзіміра Караткевіча. Яна будзе прысуджацца раз на два гады за творы, апублікаваныя ці пастаўленыя на сцэне на працягу гэтага часу на беларускай або рускай мовах.

Прэмія будзе выдавацца ў трох намінацыях: “проза”, “паэзія” і “прапаганда жыцця і творчасці У.Караткевіча” (стварэнне музеяў, экспазіцый, куткоў, пастаноўка спектакляў, правядзенне літаратурных мерапрыемстваў). Прэмія па кожнай намінацыі складае 30 базавых велічынь. Лаўрэатам таксама будуць уручацца дыпломы.

Прадстаўляць працы на атрыманне прэміі будуць упраўленне культуры аблвыканкама, віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, установы культуры, працоўныя калектывы, рэдакцыі газет і чаосопісаў, грамадскія аб’яднанні.

Прэмія імя знакамітага пісьменніка зацверджана з мэтай ушанавання ягонай памяці і дзеля заахвочвання творчай актыўнасці літаратараў Віцебшчыны.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ