Дзіцячы лагер пры Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры

Штогод пры Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры дзейнічае аздараўленчы дзіцячы лагер. Далучыцца да духоўных полацкіх святыняў прыязджаюць дзяўчынкі не толькі з розных куточкаў Беларусі, але і з Літвы, Латвіі, г.Санкт-Пецярбурга, Германіі, Полацка і Полацкага раёна. Хто -- на цэлае лета, хто -- на месяц, а хто -- на некалькі дзён.

У манастыры жывуць па строга заведзеным распарадку. Раніцай і ўвечары бываюць на богаслужэнні. Абавязкова нясуць паслушанне: у манастырскім садзе паспелі чорныя парэчкі, і дзеці збіраюць ягады.

Сястра Людміла, якая займаецца арганізацыяй адпачынку дзяцей у святым месцы, расказала, што ўся работа аздараўленчага лагера скіравана на духоўнае выхаванне. Тут няма звычайных мірскіх забаў — дыскатэк, танцаў, гульні больш спакойныя, на паветры, носяць праваслаўную скіраванасць. І дзецям гэта падабаецца. Сплывае кудысьці звычайная будзённая мітусня. Мір і спакой на душы. Ачышчаецца душа, і цела аздараўляецца. Нядаўна хадзілі ў горад на экскурсію. Збіраліся і ля вогнішча, спявалі песні, пяклі бульбу.

Адпачываюць у дзіцячым лагеры пры манастыры дзеці з праваслаўных сем'яў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць