Абраз Маці Божай Браслаўскай будзе каранаваны

У наступным годзе 22 жніўня, у дзень успаміну Найсьвяцейшай Панны Марыі Каралевы, у Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай Браслаўскай папскімі каронамі. Ва ўрачыстасьці прымуць удзел прадстаўнікі Ватыкану.

Гэтай вялікай падзеі будзе папярэднічаць грунтоўная падрыхтоўка. Для ўмацаваньня і аднаўленьня веры і пабожнасьці сярод вернікаў на працягу ўсяго году ў Віцебскай дыяцэзіі будуць праводзіцца рэкалекцыі, пленумы, парафіяльныя місіі, пілігрымкі і іншыя мерапрыемствы. Кожны месяц сьвятары і вернікі аднаго з дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі (складаецца з 10 ці дэканатаў) будуць наведваць санктуарый у Браславе, каб аддаць пашану Маці Божай у абразе Валадаркі Азёраў.

На працягу ўсяго часу падрыхтоўкі да гэтай урачыстай падзеі вернікі Віцебскай дыяцэзіі будуць мець магчымасьць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай Браслаўскай у сваіх дамах.

catholic.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ