На Віцебшчыне – яшчэ адзін незалежны кандыдат

ЦВК зарэгістравала прадстаўніцу АДС, прадпрымальніцу Ірыну Яскевіч, якой першапачаткова адмовіла выбарчая камісія Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18.

Спадарыня Яскевіч абскардзіла рашэньне акруговай камісіі, якая не зарэгістравала яе на той падставе, што патэнцыйная кандыдатка нібыта няправільна ўказала сваю пасаду – кіраўнік прыватнага прадпрыемства. Цэнтрвыбаркам аспрэчыў прынятае рашэньне, і цяпер акруга, па якой мае намер балятавацца Ірына Яскевіч, будзе самай “шматвыбарнай”: тут балятуюцца чатыры кандыдаты, прычым двое зь іх – прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Скаргу прадстаўніка БСДП(Г) Аляксандра Мікуліна Цэнтрвыбаркам не задаволіў. Чальцы камісіі прызналі слушнымі заўвагі наконт таго, што не ва ўсіх раёнах Віцебскай-Сельскай акругі №21 ёсьць партыйныя структуры, між тым як спадар Мікулін меўся балятаваца там як партыйны вылучэнец.

Вынік разгляду скаргі прадстаўніца Эўракааліцыі Алены Фаміной таксама адмоўны: Цэнтрвыбаркам палічыў слушнымі прэтэнзіі да сапраўднасьці подпісаў, выказаныя камісіяй Віцебскай-Горкаўскай акругі №17 .

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ