6 верасня на Крапівенскім полі адзначаць угодкі Аршанскай бітвы

Традыцыйны фестываль беларускай аўтарскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2008” адбудзецца на Крапівенскім полі, што каля вёскі Гацькаўшчына.

У суботу, 6 верасня, на адкрытым паветры каля вогнішча збяруцца барды і паэты, а таксама прыхільнікі нацыянальнай і гістарычнай тэматыкі ў музыцы і паэзіі, паведамляе Еўрапейскае Радыё для Беларусі. Фестываль пачнецца у 18 гадзін. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, надвор’е ў гэты дзень будзе спрыяльным – цёплым і без ападкаў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ