Выйшла кніга пра Аршанскую бітву

Першымі чытачамі кнігі “Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя” сталі ўдзельнікі і слухачы бардаўскага фэсту “Аршанская бітва-2008”, які прайшоў 6-7 верасня каля вёскі Гацькаўшчына пад Воршай.

Укладальнікам кнігі стаў аршанскі гісторык, адзін з заснавальнікаў фэсту Юрый Копцік. Выданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы аршанскага грамадскага Цэнтру Філона Кміты. У ёй сабраныя звесткі пра гістарычную Бітву пад Воршай, што адбылася 8 верасня 1514 года паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і расейцамі, а таксама пра гісторыю фэсту і асаблівасці яго правядзення ў розныя гады.

Крыніца: bullettinOnline.org

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ