Праблему аўтамабільных пробак у Полацку вырашаць святлафоры

Урэшце, вырашаецца праблема рэгулявання аўтамабільнага руху на скрыжаванні вуліц Зыгіна і Багдановіча у Полацку. На дадзеным участку ўстаноўлены святлафоры.

Рэгулюючае абсталяванне паспяхова прайшло выпрабаванні. Пасля дакументальнага афармлення здачы аб'екта, заказчыкам якога з'яўляецца КУП «ЖКГ Полацка», святлафоры пачнуць працаваць. Як адзначаюць супрацоўнікі ДАІ Полацкага ГАУС, такім чынам павінна вырашыцца праблема ўзнікнення аўтамабільных пробак на вышэйназваным скрыжаванні.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць