Абакралі Барыса Хамайду

Распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда распавёў радыё Свабода, што ён стаў ахвярай невядомых злодзеяў.

У спадара Хамайды скралі некалькі соцень паасобнікаў незалежных газэт “Народная Воля”, “Наша Ніва” і “Курьер из Витебска”, пяць часопісаў “Arсhe” і пяць зборнікаў Уладзімера Падгола — “цытатнікаў” А.Лукашэнкі. Распаўсюднік захоўваў выданні ў гаспадарчай пабудове, якая належыць ягоным знаёмым. Ўчора ранкам Барыс Хамайда, адчыніўшы сарайчык, не знайшоў там газэт і часопісаў. Па меркаванню самога апазіцыянера, злодзей падабраў ключы да ягонага “склада”. Як паведамляе радыё Свабода, Барыс Хамайда не стаў звяртацца ў міліцыю, бо не спадзяецца на тое, што праваахоўчыя органы будуць шукаць злодзеяў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць