Першых гасцей сталіца “Дажынак” прыме ў чацвер

У чацвер Орша, якая сёлета пераўтворыцца ў сталіцу “Дажынак”, прыме першых гасцей. Да гэтага дня горад павінны прыбраць, упрыгожыць, а ўсе будаўнічыя працы павінны скончыцца яшчэ раней – да аўторка. Такое рашэне было прынята на выніковым пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення рэспубліканскага фестываля-кірмаша.

Ахову грамадскага парадка будуць забяспечваць каля 1,5 тысячы супрацоўнікаў міліцыі. Дарэчы, аршанская міліцыя ў сувязі з надыходзячым святам стала больш пільнай. Як паведамляе сайт bulletinonline.org, на днях на чыгуначнай станцыі ў Оршы на працягу трох гадзін сапёры спрабавалі размініраваць "бомбу". Пільныя грамадзяне заўважылі пакінутую сумку каля будынка, дзе месціцца кіраўніцтва аршанскага чыгуначнага вузла. У выніку ў сумцы знайшлі пустыя бутэлькі з-пад віна і гарэлкі.

Гандлёвыя шэрагі на “Дажынках” працягнуцца аж на 5 кіламетраў, сваю прадукцыю прапануюць звыш за 200 прадпрыемстваў з Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і сталіцы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць