Мірон агітуе за байкот выбараў

17 верасня каля 21:00 на трохпавярховым будынку №8 па вуліцы Праўды з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў “ННВ” Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу стала вядома. Што да сцяга прымацаваная цыдулка, якая заклікае байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца 28 верасня гэтага году. Тэкст цыдулкі наступны: “Калі любіш Радзіму — байкатуй выбарчы фарс! Мы яшчэ прымем удзел у сапраўдных выбарах. Жыве Беларусь! Мірон”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць