Падарунак з Пальмінак

3 самай паўночнай кропкі Беларусі – аграгарадка Пальмінка – прыехалі чатыры новыя блокі для Полацкага абярэгу.

Стварэнне Полацкага абярэгу, распачатае клубам скуматковага шыцця «Рошва» з ЦРНК, працягваецца ўжо не першы год. Да ідэі далучаюцца ўсё новыя людзі і гарады. Вось і нядаўна, на святкаванне юбілею Наваполацка, прывезлі свае работы майстрыхі з Пальмінкі — В.Руснак і М.Добрая.

- Атрымаўся такі сімвалічны момант, – гаворыць кіраўнік «Рошвы» Ніна Ярмух, – на юбілей самага маладога ў нашай краіне горада людзі з самага паўночнага нашага населенага пункту падаравалі нам чатыры новыя блокі для абярэгу горада найстарэйшага. Мне здаецца, што ідэя дабра і абароны роднай зямлі, якая закладзена ў нашым абярэгу, і надалей будзе прывабліваць майстроў: прафесінных і самадзейных, тых, для каго Полацк і Беларусь – святыя паняцці.

На дадзены момант Полацкі абярэг складаецца з 12 вялікіх палотнаў, у кожным з якіх — 35 блокаў. Новыя блокі будуць далучаны да трынаццатага палатна, сшытага ўжо больш чым напалову. 12 гатовых палотнаў абярэгу, дарэчы, ўжо каля года знаходзяцца не ў Полацку, а экспануюцца ў розных гарадах і мястэчках нашай вобласці — Віцебску, Ушачах, Глыбокім, Паставах, Шаркаўшчыне, Гарадку.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ