“Лялька” ўдзельнічае ў V Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек

Віцебскія лялечнікі ўдзельнічаюць у V Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек, які праходзіць з 3 па 8 кастрычніка ў Мінску. На суд журы і гледачоў нашы артысты прадставяць спектакль “Чорная курыца, або Падземныя жыхары” па п’есе Антонія Пагарэльскага.Усяго на фестывалі будзе прадстаўлена больш за 20 спектакляў калектываў з 10 краін свету – Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны і Чэхіі. Ад Беларусі, апроч віцебскага калектыва, у фэсце ўдзельнічаюць тэатры лялек з Гомеля, Маладзечна, Брэста і Гродна.

Чытайце яшчэ