“Маўзэр” выстраліць у Віцебску 11 кастрычніка!

11 лістапада ў суботу ў віцебскім клубе “Зебра” выступае магілёўская цяжкая каманда “Маўзэр”.
“Маўзэр”. Фота Аляксея Усовіча

“Маўзэр”. Фота Аляксея УсовічаРок-сегмент байнэту, асабліва яго магілёўскіх наведвальнікаў, ужо колькі часу ліхаманіць. Прычына таму – далёка ня сціплы артыкул за подпісам фронтмэна гурта "Маўзэр" Янкі. На выхадзе ў аўтара атрымаўся даволі якасны тэкст з тузінам злабадзённых падтэмаў і заўваг, якія прыдаліся для публікацыі на некалькіх буйных вэб-пляцоўках: ад партала "Белорусские новости" да магілёўскага Цэнтра Жывога Року. “На “Басовішча” гледачы прыходзяць пабухаць”, “беларускія музыкі не ўмеюць гандляваць сабой”, “праблема беларускай музыкі ў адсутнасці хітоў” – вось некаторыя з тэмаў, так глыбока закрануўшыя Янку Маўзера і прымусіўшыя яго выліць свае думкі на старонкі вэб-парталаў.

Тэмы гэтыя сапраўды важныя, але чамусьці, згодна апытанню наведвальнікаў форума ЦЖР, споведзь фронтмена тусоўку не кранула. На адпаведным абмеркаванні ў адсоткавых суадносінах тут лідуе фраза “Захочешь славы — еще не так раскорячишься”. У тым сэнсе, што ў шчырасць артыкула і яго аўтара большасць не паверыла ці наўпрост не заганялася тым, пра што званіў звон янкавай свядомасці.

“Маўзэр”. Фота Віталя БроўкіХвалю згадак аб камандзе "Mauzer" і яе вакалісце ў рок-суполках Беларусі найперш падняла апошняя фраза тэксту, якая і стала вызначальнай: “Мне здаецца, што для Беларусі хапіла б аднаго яскравага імя. Майго”. Гэтая прыгожая выснова найперш і стала нагодай для развагаў інтэрнаўтаў аб “славе”, дзеля якой трэба “раскірачыцца”.

Сярод дыскутуючых аб месцы гурта ў сучаснай рок-прасторы нашай краіны былі заўважаныя і віцебскія твары, гэта значыць, што пытанне аб тым, ці хопіць Беларусі Янкавага імя выносіцца на разгляд і тых, хто ў суботу 11-га кастрыніка прыдзе ў “Зебру”.

Улічваючы тое, як бойка зараз разыходзяцца запрашальнікі на беларускамоўны цяжэляк, цікава будзе не толькі на сцэне, але і на танцпляцоўцы. Відаць, мясцовая моладзь вырашыла праэкзаменаваць гастралёраў, ці вартыя яны ўсё яшчэ называцца “улюбёнцамі віцебскай публікі”, як іх ахрысціла іх “No Logo Promo” на сваіх афішах. Вось у суботу і пабачым.

“Маўзэр”. Афіша


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Vital  
      7/Кастрычнік/2008 у 11:53

      нейкі Янка замучаны... Віцебскія дзяўчаты стараліся?! ;))

    2. novak  
      7/Кастрычнік/2008 у 14:02 1

      афтарвыпейаду. какой нах звон сьвядомасьці? янка - позёр, и на фотке его никто не мучил, он и по жизни не особо здоровым смотриться

    3. ірынко  
      10/Кастрычнік/2008 у 19:06 2

      ппц
      гэта хто мяне віцебскай тварру абазваў? 🙁

    Каментаваць