Нямецкай чытальнай зале ў Віцебску – 10 год

Сёння нямецкая чытальная зала ў Віцебскай абласной бібліятэцы адзначае 10 год з дня свайго адкрыцця.

У праграме святкавання гэтай падзеі запланавана некалькі імпрэз. Раніцай у бібліятэцы адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў паэтычнага конкурса. Затым у нямецкай чытальнай зале адкрыліся кніжная выстава “Die Deutschen und ihre Kueche” (“Немцы і іх кухня”) і выстава конкурсных афіш.

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава а 14-й гадзіне пачнецца канцэрт нямецкага музыканта і выканаўцы Торстэна Рымана. А ў абласным краязнаўчым музеі а 16-й адбудзецца адкрыццё VI Міжнароднага тэматычнага праекта-выставы “Падарожныя нататкі. Еўропа” (фатаграфія, графіка). Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ