Сёння адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння Я.Драздовіча

Сёння адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца, графіка, скульптара, археолага, этнографа, фалькларыста і педагога Язэпа Драздовіча. За шматграннасць таленту гэтага творцу, які нарадзіўся ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебшчыны, празвалі беларускім Леанарда да Вінчы.Дакладную колькасць твораў Я.Драздовіча сёння не назаве ні адзін даследчык. Мастак шмат падарожнічаў па Беларусі, і многія свае працы дарыў людзям, таму шмат карцін і маляваных дываноў захоўваецца ў простых вясковых хатах. Самая вялікая калекцыя Драздовіча знаходзіцца з фондах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі – 158 прадметаў. Адна праца датуецца 1910 годам, гэта графічны эскіз першай беларускай газеты “Наша ніва”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць